Чараўніца зіма на белорусском языке + видео обзор

Поиск

Наш район

Чароўная зіма

Зіма на дварэ. Нездарма ж першы месяц зімы мае назву, якая гаворыць сама за сябе—снежань, другі — студзень, трэці — люты. Зямля накрылася пушыстай снежнай коўдрай. I прырода быццам бы заснула ў зімовым бялёсым сне. Сне чароўнай зімы.

Так, зіма ўяўляецца мне менавіта чароўнай, бо на гэты час прыпадае свята Нараджэння Хрыстова і свята сустрэчы Новага года. Нараджэнне ўвогуле — гэта цуд. Звярніце ўвагу: Нараджэнне Хрыстова прыпадае менавіта на зіму, тады, калі прырода спіць. I такім чынам сама з’ява Нараджэння быццам бы напамінае, што гэта — не канец, а, наадварот, падрыхтоўка да новых надзей, новага шчасця, да новага жыцця, вясновай радасці свежай зеляніны, кветак і абуджэння прыроды ад часовага прыпынку, за які яна адпачне і набярэцца новых сіл.

Зіма вельмі багатая на колеры. Так-так, багатая! Яна мае нядрэнны густ, бо выбірае ў асноўным пастэльныя адценні. Яе колеры — гэта ўсе разбялёныя фарбы: белы, ружовы, блакітны, жоўты, светла-аранжавы, бірузовы, светла-зялёны, сіні. Сонейка ўзімку таксама мае незвычайныя колеры: ад чырвонага да аранжавага — яно, быццам бы маладая дзяўчына, расчырванелася на марозе. Дрэвы на белым фоне здаюцца зачараванымі казачнымі героямі, утвараючы абстрактны арнамент, мудрагелістыя карункі, якія ўпрыгожваюць агульны зімовы малюнак.

А яшчэ ўзімку надта чароўная ноч. Асаблівыя тыя першыя ночы, калі на зямлю, дрэвы, дамы, на ўсё, на ўсё навокал кладзецца першы чысты снег. 3 нязвычкі вочы, адвыкшыя ад такой бе-лізны за цёмныя восеньскія ночы, на-ват ненадоўга асляпляюцца. Быццам бы ночы — белыя, толькі свет ідзе не ад неба, а ад зямлі, белай-белай ад снегу.

Зімовы час — гэта найлепшы час для роздуму, пераацэнкі сваіх жыццёвых мэтаў, падвядзення прамежкавых вынікаў. Кожны чалавек з’яўляецца энергетычнай адзінкай, утрымліваючы ў сабе дзве энергіі: адмоўную і дадатную. Энергію таксама мае і ўсё тое, што робіць чалавек. I ў першую чаргу — калі думае і гаворыць. Нездарма ж кажуць: словам можна забіць, словам можна выратаваць. I сапраўды: у свеце існуе і малітва, і праклен, якія маюць супрацьлеглы характар. Удумайцеся ў гэта: самі па сабе словы не бяруцца з пустаты, яны ідуць з нашых думак, з нас саміх. Яны маюць пэўную падставу, набылі ўнутры нас сваю форму, свой сэнс. I часам мы нават не заўважаем, як мы размаўляем, якія эмоцыі рассылаем вакол сябе. I чамусьці забываем, ці наогул не звяртаем ніякай увагі на тое, што існуе закон прыцягнення: усё, што адбываецца з намі, мы самі прыцягнулі ў сваё жыццё. Больш таго, такім чынам мы ўздзейнічаем не толькі на сябе саміх, але і на людзей, якія знаходзяцца побач з намі.

Вы здзіўлены? Але ж гэта менавіта так. Потым мы скардзімся на няўдалы лёс, на людзей, якія вакол нас, ды на ўсё, што заўгодна, не разумеючы, што па вялікім рахунку мы самі адказныя за тое, што здарылася.

Пауло Коэльё пісаў, што ўсе кнігі сусвету напісаны аб адным і тым жа — аб тым, што чалавек сам можа распараджацца сваім лёсам.

Бог даў чалавеку свабодную волю і прапанаваў некалькі шляхоў. А ўжо які шлях абярэ для сябе чалавек — залежыць толькі ад яго самога.

Зіма-зімачка — ласкава кажуць у народзе пра гэту пару года. Дзівосная пара чараўніцтва. Пара нараджэння новых ідэй, пара прыняцця правільных рашэнняў як жыць далей, як правільна распараджацца сваім лёсам. Ачысціцеся ад непатрэбных грахоў, агрэсіі, злых думак, дрэнных словаў, як ачышчаецца зямля талым снегам ад бруду. I тады, паверце, адбудзецца цуд. Зіма — сапраўдная чараўніца, як і ў некаторым сэнсе кожны з нас.

Источник

Стихи про зиму на белорусском языке для школьников

Чараўніца зіма на белорусском языке

Сняжынкі
Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.

Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

Першыя сняжынкі
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі…
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

У чаканні зімы
Шэрае неба хмары гайдае
Сумную песню вецер спявае
Рэдка знянацку з-за небасхілу
Выгляне сонца пужліва
Сум і маркота,холад і дожд
Стукае сэрца тужліва
Лісьце зчарнела,травы пажоўклі
Стог адзінокі ў полі стаіць
Песні птушыныя ў лесе замоўклі
Клін запаздалы ляціць
Дзесьці знікае ў малочным тумане
Быццам ляцеў і няма
Хутка знямелую землю накрые
Белаю коўдрай зіма.

Вядзьмарка-бура.
Вядзьмарка-бура, што скавычаш?
Клубуеш разам з завірухай.
Ты нагадала сваркі звычай
Былой нявесткі са свякрухай.

Брасчыш і б’еш па шыбах голлем
То імітуеш плач, то рогат,
Віхурай хвошчаш завуголле,
Рыпіш падмёрзлаю падлогай.

Ляці, раз’юшаная, ў поле!
І там удосталь наравешся,
Ты, як і ўсе мы, любіш волю.
З двара, як з клеткі, у поле рвешся.

На ранку стомішся, прыціхнеш,
Заснеш салодкім сном у снезе.
І толькі злОманая вішня
Прытулак знойдзе свой на бэзе.

Зімовы дзень
Зімовы дзень. Скупою меркай
Жыццё адлічвае хвіліны.
Глядзіцца ў цьмянае люстэрка
Замерзлай лужы — куст шыпшыны.

А свет такі надзіва белы,
Бы чысціня адна на свеце.
Самотна дрэмле сад згалелы,
На плот паклаўшы рукі-вецце.

Іду. I ў цішы крок нямее.
Чуцён скрып снегу пад нагамі.
Цалуе рукі, твар — завея,
Чароўнай ласкай, дзівам-снамі.

Зімовая ноч
Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.

На гасцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат.
Глуш, дзе вокам кінь.

Цягнецца каняжка,
Сані – за канём;
Янка пад сярмяжкай
На санях клубком.

Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна,
Толькі жыў гнядош.

Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум.

Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.

Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён.

Зімовы настрой
Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок.
І пяшчотны сон мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў.

Завіруха
Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.

І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…

У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!

Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Замяло снягамі сад
Замяло снягамі сад,-
Летнія заранкі,-
Дзе з узыходам ружы ў рад
Ткалі нам світанкі.

Кветкі ты ў далонь збяры,
Што пад снегам мерзнуць,
У іх ёсць я, твае сябры,
Ўсе абрысаў зорных.

Каханай
За што люблю
Халодную зіму?
Шукаць нядоўга
Трэба мне адказ.
Люблю за першы,
Белы, мокры сьнег,
За нейкую
Узьнёслую ўрачыстасьць.
Люблю за моцны,
Што кусае шчокі,
Мароз, які братае берагі
Дняпра старога,
Што пабачыў многа
За век свой
Нялёгкі і даўгі.
Люблю за дзень,
Марозны, сонечны,
Калі навокал
Ўся прырода зіхаціць
Такою прыгажосьцю
Непадробнаю,
Нібыта толькі раз
Гэта ў жыцьці.
Люблю зіму я
За мяцелі, завірухі,
Сумёты намятаючыя ўраз,
І за зімовы лес,
Што лапамі ялінак
Зычліва
Вітае кожны раз.
Люблю за Новы год,
За ёлку ў хаце,
Якую
Раней ставіла мне маці.
Ну, а яшчэ
Люблю зіму за тое,
Што ты на сьвет
Зьявілася зімою.

Зорка
На легкай вопратцы заснулi срэбрам кроплi
самотнага зiмовага дажджу.
а мы з табою доуга так чакалi
марозную i белую зiму.

Надвор`е ў гульню гуляе з намi,
ды i сапраўды, нам не зразумець,
чаму такiмi цемнымi начамi
не можам зоркi ў небе разглядзець.

Ты скажаш: «Хмары неба засланiлi».
Я адкажу: «Глядзi сюды, блiжэй.
Тут на зямлi, з табою побач, мiлы,
тут зоркi, што нябёсных даражэй.»

***
Маўчыць зімовая прастора.
Імкнецца з ветрам снегапад.
I снежань смуткам і дакорам
сусвету засыпае сад.

Куды ж імкнецеся, сняжыны?
Куды вы клічаце душу?
Згаліла восень скрозь галіны
і прагу летнюю маю.

Куды імкнешся лёс? Дарэмна.
Куды завеш мяне ізноў?
Цяпер я стаў нібыта дрэва
на межах выпадкаў і сноў.

***
Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё.
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.

Тоўпы зор снегавым пералівам
Разматалі ў палях павады.
Быццам коні з намыленай грывай
У пацемках застылі сады.

Хтосьці там, у шырокім прыволлі,
Дзе узмежкі гараць серабром,
Заспяваў пра шырокае поле,
Засвістаў ледзяным салаўём.

Эх, як рвецца душа у прасторы!
Штосьці хочацца вечна кахаць,
і дзіцячае радасці зоры
Ў ледзяных перазвонах збіраць.

Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё.
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.

***
Неба снегам зямлю кранае
Дзе мiж iмi мяжа – не пайму
Ў якi бок мне iсцi – не знаю
Свае думкi адкрыць каму

Ну дык што ж – шкадаваць не буду
Я забуду пра ўсё, калi
Такiм белым i чыстым цудам
Снег ад неба ляцiць да зямлi

Аб’яднаў снег зямлю i неба
Ды не здолеў з’яднаць людзей
Ад жыцця нам ўсё болей трэба
Ды не бачым, што снег iдзе

Толькi часам, узгадаўшы нешта
Адышоўшы ад мiтуснi
Пад завеi i песнi снежня
Мы дзiцячыя казкi снiм

Першы дзень зімы
Прыбеглі
Раніцай з хаты
У снежкі гуляць
Зайчаняты…

Сядзела варона,
Глядзела здзіўлёна:
“Малым непаседам
І снежка за цацку…”
Ёй стукнула снежка
Між крылаў знянацку…
Глядзяць малышы
На старую –
Яна ж нізашто
Не даруе.
А тая варона старая
З усмешкай на іх пазірае:
Хацела ўзлавацца,
Ды злосці няма –
Першы дзянёчак
У лесе зіма.

Першы снег.
Лупцуе вецер дрэвы мокрай пугай,
Схінае голле кволае да долу,
Брыдуць аблокі ў небе шэрым цугам
І мітусьня сняжынак… Нібы пчолы…

То першы снег над горадам балюе,
Нячутна дакранацца да шыбаў,
Як быццам бы мастак зіму малюе,
Забельваючы восеньскія хібы…

Сядзіць на правадах маркотны голуб
І людзі недзе сунуцца паволі,
А вуліца, як вены доўгі жолаб,
Удалечыні сціскаецца ад болю…

У перспектыве рысачкаю тонкай
Схаваецца за змрочным гарызонтам,
Бо час ужо загортвае старонку
Гушчэе снег і валіць белым фронтам.

Радасць
Радасць — «малінаўжэле»йны світанак зімовы!
Радасць — лімонны айс-крым на застылым безэ!
Ра дасць — і зноўку іскрыцца — шторанак найнова —
белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе.

Радасць — рука у руцэ і абапал — нікога.
Толькі сінічкі «рабінавы штрудзель» клююць.
Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога —
шэптам падзякваць і выдыхнуць: «Шчасцейка, будзь!»

Радасць — гулянне у снежкі да стану «марожкі».
Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары.
Радасць — катанне з гары. Дастаткова і дошкі,
каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык.

Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы.
крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае.
Бач, як узімку зямелька красой узыграла?!

Сенажаці і полі аснежаны,
Рэкі высланы гладкім памостам.
Воўк з гушчару дарогай няезджанай
Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем.

Сенажаці і полі аснежаны.
Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца,
Не вітае ён песнямі рання.
А у вёсках завеяны вуліцы,
Ў мяккіх гурбах купаюцца сані.

Дзеці пальцамі шыбы з узорамі
Размалёўваюць, тулячы плечы.
Згорнуць ў жменю сняжыначкі-зоры
І бягуць пасмактаць у запеччы.

Ноччу печ заспявае ім комінам,
Сон салодкі ў пасцелі ім сніцца,
Што ў садку яны з крыкам і гоманам
На сіле ловяць гуртам сініцу.

У небе стынь.
У небе стынь,у аблогах імшары,
Сцяўся звонку задумлівы шлях.
Рассыпае зіма свае чары
Па зямлі ў яе на вачах.

Шпарка крочыць па соннай дарозе,
Завірух шматгалоссе нясе.
Разам з ей у распісаным возе
Дзед сівы маразамі трасе.

Пэндзлем водзіць па шыбах узоры,
Не шкадуючы фарбаў сваіх,
Ліхтаром свеціць месяцазорным
Па начах аж да самай зары.З

Карагод бесклапотных сняжынак
Невясомы паклон аддае,
Пакарыўшы зямныя вяршыні
І спусціўшыся ў рукі мае.

І не трэба ніякай парады,
Бо зіма-усяго толькі госць.
А гасцям жа заўседы мы рады.
Сустракайце,пакінуўшы злосць.

Источник

ТЭМА: НАДЫХОД ЗІМЫ. Зоська Верас “Чараўніцы”.

Просмотр содержимого документа
«ТЭМА: НАДЫХОД ЗІМЫ. Зоська Верас “Чараўніцы”.»

Установа адукацыі “Сярэдняя школа №6 г.Жодзіна”

ТЭМА: НАДЫХОД ЗІМЫ. Зоська Верас “Чараўніцы”.

Настаўнік пачатковых класаў

першай кваліфікацыйнай катэгорыі

-фарміраваць уменне вылучаць у тэксце і тлумацыць значэнне слоў, якія з’яуляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі, маляваць словамі карціну прыроды з твора;

-удасканальваць навык выразнага чытання, уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас;

-развіваць мову вучняў, пашыраць іх слоўнікавы запас;

-ствараць умовы для развіцця жадання назіраць за прыродай роднага краю. Выхоўваць беражлівыя адносіны ды прыроды.

Чутны гоман, крыкі, мех.

Зранку выпай першы … (снег).

2.Паведамленне тэмы урока

— Якія пачуцці выклікае ў вас гэта падзея?

— Як вы думаеце, пра якую пару года мы будзем гаварыць на ўроку?

— Правільна, пра зіму, пра яе надыход.

Работа ў групах. Састаўленне апавядання.

Зiмою часта iдзе снег. Ен ………………………….. колеру. Сняжынкi

3.Чытанне апавядання Зоська Верас “Чураўніцы”.

— Хто і адкуль да нас прыехаж?

— Як зіма адчувала сябе?

— Што адбывалася з наваколлем пасля яе ўсмешкі?

— Але, нягледзячы на ўсю яе прыгажосць,якая Зіма? Чаму вы так лічыце?

5.Чытанне верша Я.Коласа “Зіма” (настаўнікам)

-якія зімовыя карціны вы ўяўляеце пры праслухоўванні верша?

маркотна – рус. печально.

6.Чытанне верша вучнямі

1)Чытанне верша з растаноўкамі пауз.

2)чытанне і знаходжанне ўрыука да малюнка.

7.Аналіз зместу твора

— Што зрабілі маразы?А вятры?

— Растлумачце выразы: “мяккая пярына вочы адбірае” і “Рэчка анямела”. Як вы іх разумееце?

— Што адбывалася ў палях? Ад чаго ўсё гэта адбывалася?

— Як яшчэ можна назваць гэты верш?

8.Актуалізацыя ведаў вучняў

Падумайце, ці правільна зрабілі жураўлі і гусі, што паляцелі ў вырай? Чаму? Прачытайце аб гэтым у тэксце верша.

Ці можна параўнаць прыроду восені і зімы? Чаму?

Мне здаецца, што восенню прырода засыпае, а зімой знаходзіцца ў глыбокім сне.Як лічыце вы? Чаму?

9.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Што прыносіць зіма людзям, прыродзе?

Як вы гэта ўяўляеце?

Які настрой выклікае ў вас зіма?

Праца над прымаўкамі.(растлумачыть значэнне)

Зімою сонца свеціць,ды не грэе.

Віхры і мяцелі у лютым наляцелі.

1.Прадоўжыце разважанне: “Зімой весела таму шта…” і “Зімой не весела таму чта…”

Источник

чараўніца

1 чара

2 волшебник

3 волшебница

См. также в других словарях:

Чара — Чара: В Викисловаре есть статья «Чара» … Википедия

Чара — (Сарма,Россия) Категория отеля: Адрес: Малое Море, Сарма, Россия, Описание … Каталог отелей

ЧАРА — ЧАРА, чары, жен. (книжн. поэт. устар. и нар. поэт.). То же, что чарка. «Выпьешь чару, отуманишься.» А.К.Толстой. С краями чары налили. Чара зелена вина (обычное выражение народной поэзии). «Поднесли Илье чару зелена вина в полтора ведра;… … Толковый словарь Ушакова

ЧАРА — река в Вост. Сибири, левый приток Олекмы. 851 км, площадь бассейна 87,6 тыс. км&sup2. Средний расход воды 900 м&sup3/с. Судоходна на 416 км … Большой Энциклопедический словарь

ЧАРА — ЧАРА, ы, жен. (стар.). То же, что чарка. Ч. зелена вина (в народной словесности). Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова

ЧАРА — жен. чарка, чарочка, стопка, кубок, стакан, рюмка, из чего пьют водку, вино. Чарочка вполтретья ведра, сказ. Поднесли чарочку. Выпил чарку, выпил две, зашумело в голове, ·песен. Мерная чарка, по 16 ти на кружку. Чарочки по столикам похаживали,… … Толковый словарь Даля

ЧАРА — ЧАРА, река в Восточной Сибири, левый приток Олёкмы. 851 км, пл. бассейна 87,6 тыс. км2. Средний расход воды 900 м3/с. Судоходна от устья р. Жуя. Источник: Энциклопедия Отечество … Русская история

Чара — древнерусский металлический сосуд для питья крепких напитков. Низкие, круглой формы, без поддона, с плоской ручкой (полкой), горизонтально припаянной к тулову. Были характерны для быта XVI XVII вв. (Источник: «Популярная художественная… … Художественная энциклопедия

Чара — река, лп Олекмы; Чнтин., Иркут. обл., Якутия. Название из эвенк. чар или якут, чаара мель река изобилует мелями, шиверами, порогами. Географические названия мира: Топонимический словарь. М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001. Чара … Географическая энциклопедия

чара — сущ., кол во синонимов: 7 • бокал (13) • заклинание (14) • река (2073) • … Словарь синонимов

чара — I. 1. Нин. б. максатка ирешү өчен кулл. тор. эш хәрәкәт яки эш хәрәкәтләр җыелмасы. Кемгә дә булса тәэсир итү яки кемне дә булса җәзалау йөзеннән ясала торган эш хәрәкәт 2. Берәр максатка ирешү, берәр эш хәрәкәт башкару өчен хезмәт итә торган… … Татар теленең аңлатмалы сүзлеге

Источник

Чараўніца зіма на белорусском языке

«Князь Канстанцiн Астрожскi»

I
Калi занядужаў Рэвера славуты,
I спаць не даваў боль забойчы,
Каб неяк палегчыць начныя пакуты,
Паклiкаў ён пажа аднойчы.

III
«Быў муж у часы Жыгiмонта Старога –
Не знаў, што ёсць страх, што трывога.
Магутнай быў сiлы, хоць росту малога,
Знаў сьвет Канстанцiна з Астрога.

IV
Яшчэ юнаком маскалёў пад Вадрожай
Ён бiў з кап’янерамi ўдала.
Ды знёс яго конь да заслоны варожай.
Яна малайца ўмiг звязала.

V
Удзеў яму цар найцяжкiя кайданы
I ў чорную кiнуў вязнiцу.
Нiколi людской там не чулася мовы,
Сьвятло не трапляла ў цямнiцу.

VI
Тым часам Маскву атачылi атрады
Татараў – усюды iх поўна.
У роспачы цар, што жыццю быў не рады,
Тут стаў перад вязнем раптоўна:

VII
«Астрожскi, ты, ведаю, хваткi геройскай,
У бiтвах харобры i здольны.
На шлем свой i шчыт, узначаль маё войска,
Разбi татарву – будзеш вольны!»

VIII
Ушчэт разграмiў татарву князь з Астрога,
Ды царскаму слову пустому
Не верыў зусiм – цi ж там шчырасцi многа?
Хутчэй на каня – i дадому!

IX
Шмат дзён прабiраўся лясамi густымi
I ўбачыў ён храм памiж букаў.
Пачуў ён малiвы пад букамi тымi,
Лагоду арганную гукаў.

X
Зайшоў, ля iконы суняўся з паклонам:
«Мой Божа спагадны, адзiны,
Ты зычыш дабра ўсiм, даеш пiць спрагнёным,
Вярнуцца ж мне дай да Айчыны».

XI
Тым часам пасланыя ўперад баяры
Яму расчышчаюць дарогу.
Князь гэтак адолеў лясы ўсе, iмшары,
I вось – ля свайго ён парогу!

XII
Шмат выцерпеў ён. Тут – далi яму ўлады
Лiтвы булаву: знай героя!
Калi цар прывёў сюды войскаў армады,
Iх князь стрэў пад Воршаю зброяй!

XIII
На грудзi – кальчугу, штурмак свой – на голаў,
З булатам аголеным строгiм
Вось ён аб’язджае ўсё войска наўкола
На верным канi беланогiм:

XIV
«Браты мае, рыцары, будзьма мужамi!»
На клiч яго ўсталi дружыны.
Скрозь пiкамi колюць, рубаюць мячамi,
Крывi навакол – ручаiны.

XV
Iх восемдзесят ажно тысячаў нашы
Паклалi ўдвая меншай сiлай.
Жахлiвая сеча! Крынiцы ўсе, пашы
Крывёю яна счырванела.

XVI
Ды ў замку Астрожскiм князь з жонкай сваёю
Не доўга на волi час бавiў.
Нахлынуў татарын усёю ардою,
Паўсюль баль крывавы свой правiў.

XVII
Ён, гетман Лiвы, тут сабраў усё войска,
Пайшоў к Вiшняўцу, дзе татары
Свой табар раскiнулi ў полi па-свойску,
Наўкол плюндравалi абшары.

XVIII
«Сябры! – Кастусь гаварыў так ва ўздыме.-
Час помсты настаў i адплаты!
Зноў – нашыя месты i сёлы – у дыме,
Гараць нашы нiвы i хаты!»

XIX
Плач нашых нявест у татарскiм палоне
Здалёку сюды далятае.
Капыцяць наш край дзiкiх варвараў конi,
У лес паўцякалi ратаi».

XX
Князь сеў на каня, булаву ўверх падкiнуў
I тут жа ўхапiў зноў рукою:
«Чэсць тым, хто памерцi гатоў за Айчыну!
Хто мужны i смелы – за мною!»

XXI
Дарэмна чужынец з-за ўзгор’яў, з чароту
Пускаў стрэлаў чорныя хмары.
Бясстрашны наш гетман лiтоўскi з налёту
Змяў хцiўцаў – пабеглi татары!

XXII
Ён з трыццацi бiтваў вярнуўся са славай,
Кароль з iм вiтаўся, як з братам.
Увенчаны лаўрамi быў ён дзяржавай,
Страчаў яго люд скрозь вiватам».

XXIII
Далей паспяваць думаў паж наш вучоны
Аб рыцарскай славе прыцьмелай.
Ды сон яго ўзяў тут, i голаў, стамлёны,
Схiлiў ён над лютняй сцiшэлай.

Источник

Видео

Стихотворение "У лукоморья" на белорусском языке.

Стихотворение "У лукоморья" на белорусском языке.

Стихотворение на белорусском (У. Караткевiч "нават сцюжным зiмовым вечарам"

Стихотворение на белорусском (У. Караткевiч "нават сцюжным зiмовым вечарам"

PILIPKA

PILIPKA

Дзедава рукавiчка: беларуская народная казка

Дзедава рукавiчка: беларуская народная казка

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке

УКРАИНЕЦ ПРОХОДИТ ТЕСТ НА БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК

УКРАИНЕЦ ПРОХОДИТ ТЕСТ НА БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК

Белорусский язык? Сейчас объясню!

Белорусский язык? Сейчас объясню!

Шедевр рекламы белорусского языка

Шедевр рекламы белорусского языка

"Красная ШАПОЧКА" (на белорусском языке). Аудио

"Красная ШАПОЧКА" (на белорусском языке). Аудио
Поделиться или сохранить к себе:
Добавить комментарий

Нажимая на кнопку "Отправить комментарий", я даю согласие на обработку персональных данных, принимаю Политику конфиденциальности и условия Пользовательского соглашения.