Прыназоуник в белорусском языке + видео обзор

Ужыванне прыназоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik

У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – прыназоўнік.

Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая заўсёды залежыць ад назоўнікаў, займеннікаў і іншых слоў у словазлучэнні, прыназоўнікі не з’яўляюцца членамі сказа.

Прыназоўнікі падзяляюцца на два тыпы па спосабу ўтварэння: невытворныя і вытворныя, а па будове — на тры: простыя, складаныя і састаўныя.

Прыназоуник в белорусском языке

Невытворныя прыназоўнікі — гэта тыя, у якіх мы не можам прасачыць сувязь са словамі, ад якіх яны калісьці ўтварыліся: а, ад, да, па, у і гэтак далей. Па будове яны з’яўляюцца простымі.

У вытворных мы можам лёгка вызначыць часціну мовы, ад якой утварыўся прыназоўнік: назоўнік (на чале, у адпаведнасці), прыметнік (згодна з), прыслоўе (услед, абапал), дзеепрыслоўе (нягледзячы, дзякуючы) і гэтак далей.

Складаныя прыназоўнікі ўтвараюцца са спалучэння двух слоў: па-над, з-пад, з-за і іншыя.

Састаўныя прыназоўнікі складаюцца з двух або некалькіх слоў: у адпаведнасці з, нягледзячы на.

Некаторыя прыназоўнікі маюць раўнапраўныя варыянты ўжывання: каля/ля, апрача/апроч, ці абумоўленыя кантэкстам: з/са (перад спалучэннем зычных, першы з якіх «з, с, ж, м, ш»), у/ва (перад «у» і «ў») і гэтак далей.

Прыназоуник в белорусском языке

Некаторыя прыназоўнікі могуць замяняць адзін аднаго без страты сэнсу выказвання:

Пра (каго? што?) / аб (кім? чым?) – «аб» звычайна выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах, законах.

Для (каго? чаго?) / дзеля (каго? чаго?) – амаль заўсёды, акрамя выпадкаў, калі «дзеля» адпавядае рускаму «из-за».

Найбольшую складанасць, аднак, выклікае ўжыванне прыназоўнікаў у спалучэнні з назоўнікамі ў правільным склоне. Некаторыя з іх ужываюцца толькі з адным склонам, а іншыя – з двума і нават трыма. Паспрабуем разабрацца ў самых частых памылках пры ўжыванні прыназоўнікаў.

Абазначэнне часу

Калі мы хочам сказаць, які зараз час, можна карыстацца прыназоўнікамі «ў» і «а», але варта памятаць, што, калі на гадзінніку, напрыклад, 17:15, трэба казаць «у сямнаццаць пятнаццаць» або «ў пятнаццаць хвілін на шостую» і ніяк інакш, а калі хочаце назначыць сустрэчу роўна на 17:00 або на 17:30, можна ўжыць спалучэнне «а пятай гадзіне», «у пяць» або «а палове шостай», «у палову шостай».

«Праз», «цераз» або «з-за»?

Трэба памятаць, што хоць часта прыназоўнікі «цераз» і «праз» з’яўляюцца сінонімамі, калі мы маем на ўвазе праход унутры чагосьці, напрыклад, дзверы, арка, брама і гэтак далей, варта ўжываць прыназоўнік «праз». Але калі вы захацелі пераскочыць перашкоду, адпаведна, скакаць будзеце цераз зачыненую браму або цераз плот.

Прыназоуник в белорусском языке

Прыназоўнік «праз» таксама можа ўжывацца, калі хочацца сказаць пра прычыну, як і прыназоўнік «з-за»: я не паехаў з-за/праз цябе.

Каварны прыназоўнік «з»

Насамрэч, каварны не сам прыназоўнік, а ўплыў рускай мовы, які ў кантэксце, што адрозніваецца ад звыклага «разам з», падсоўвае нам прыназоўнікі «над» і «на», не ўласцівыя для асобных спалучэнняў. Так, па-беларуску можна толькі кпіць, здзеквацца або смяяцца з кагосьці (хоць гэта і не вельмі прыгожа), а таксама ажаніцца з кімсьці.

«Па», «за» або «ў»?

Дапусцім, у нас ёсць умоўны хлопец. Прычэпім да яго ўсе тры прыназоўнікі па чарзе і паглядзім, што атрымаецца. Калі вы пайшлі па хлопца, гэта значыць, што яго з вамі няма і вы спадзяецеся яго адшукаць. Калі за хлопцам – то вы яго бачыце перад сабой і накіроўваецеся ўслед (спадзяемся, ён не супраць). А калі ў – бадай, гэта ваш бацька, і вы да яго вельмі падобныя.

Прыназоуник в белорусском языке

Дарэчы, калі вы пайшлі за хлопцам у лес (што варта рабіць толькі тады, калі гэта добра знаёмы вам хлопец) і вырашылі назбіраць грыбоў або ягад, можна сказаць, што вы разам пайшлі ў грыбы – і ніяк інакш.

«Да» і «на»: не блытаць

У гэтых двух прыназоўнікаў, якія звычайна абазначаюць накірунак (пайшоў да брата, на вечарыну) або месца ў прасторы (ляжыць на стале, прыхіліўся да сцяны), ёсць асаблівасці ўжывання. Так, з назоўнікам «падобны» ўжываецца толькі прыназоўнік «да»: падобны да бацькі. Прыназоўнік «на» ўжываецца ў выразах кшталту «раз на тыдзень». Таксама ён выкарыстоўваецца разам з назвамі хвароб: хворы на ангіну, на адзёр, на грып. Але калі хто-небудзь скардзіцца, што яму баліць галава, нельга сказаць: ён хворы на галаву. Гэта будзе ўжо зусім іншая гісторыя.

Источник

Урок по белорусскому языку «Прыназоўнік»

Прыназо ўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка, які разам са склонавым канчаткам выражае граматычную залежнасць назоўніка, займенніка ці лічэбніка ад іншых слоў у словазлучэнні і абазначае разнастайныя тыпы адносін;

практычна пазнаёміць з ужываннем невытворных прыназоўнікаў у структуры дзеяслоўных, іменных і прыслоўных словазлучэнняў;

удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння, ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць;

выхоўваць любоў і павагу да роднага краю.

Тып урока: Камбінаваны.

Вітанне. Вызначэнне падрыхтаванасці да заняткаў. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

Праверка дамашняга задання.

Настаўнік выклівае аднаго вучня, каб той услых зачытаў дамашняе заданне, а ўсе астатнія праверылі. Патрэбна было выпісаць з тэксту знаёмыя службовыя часціны мовы. Другі вучань зачытвае ўласныя назвы, ужытыя ў тэксце.

Прыназоўнікі: пад, па, на, у, пра, да, сярод.

Злучнікі : і, прычым, што, але і.

Уласныя назвы: “Мінск – падарожжа па горадзе”, касцёл Святых Сымона і Алены, Ратуша, манумент Перамогі, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Уладзімір Караткевіч, максім Багдановіч, Стэфанія Станюта.

Уласныя назвы пішуцца з вялікай літары. У складаных назвах кніг, дзяржаўных устаноў з вялікай літары пішацца першае слова.

Настаўнік: Якія самастойныя часціны мовы вы ведаеце?

Якія службовыя часціны мовы вы ведаеце?

Зараз я прапаную вам размеркаваць нашыя часціны мовы ў два слупочкі: самастойныя (левы бок дошкі) і службовыя (правы бок дошкі).

Настаўнік падымае лісток з напісанай на ім часцінай мовы, а вучні размяркоўваюць у правільны слупок і прымацоўваюць да дошкі.

Самастойныя часціны мовы:

Службовыя часціны мовы:

Устаўце прапушчаныя словы (табліца змешчана на дошцы).

З’яўляюцца ……. …….(асобнымі членамі сказа).

3.Не бываюць …….. …….(асобна членамі сказа).

Могуць ужывацца ……….. (самастойна) ў мове.

4.Ужываюцца толькі разам з ………. ………(самастойнымі часцінамі мовы).

Арфаграфічная хвілінка. Адзін вучань працуе каля дошкі з заданнем на картцы. У астатніх дзяцей карткі ляжаць на партах, і яны гэта таксама запісваюць у сшытак, падбіраючы літары.

На месцы пропускаў устаўце літару або літары.

Брэс…кая крэпасць, лю…кія галасы, салда…кі сон, сакаві…кі вецер, кіргі…кі эпас, вільню…кія сябры, каўка…кія горы, нясві…кі кірмаш, кана…кія турысты, Навагру…кі замак, юна…кі клуб, турыс…кі паход.

Правільны варыянт адказу: Брэсцкая крэпасць, людскія галасы, салдацкі сон, сакавіцкі вецер, кіргізскі эпас, вільнюскія сябры, каўказскія горы, нясвіжскі кірмаш, канадскія турысты, Навагрудскі замак, юнацкі клуб, турысцкі паход.

Настаўнік: Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне. Вучні працуюць самастойна, потым па ланцужку правяраюць.

по дорожке – па дарожцы

на нитке – на нітцы

IV . Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Сёння на ўроку мы больш падрабязна пазнаёмімся з такой службовай часцінай мовы як прыназоўнік. Вызначым, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае прыназоўнік.Навучымся ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

Знаёмства з новай тэмай.

Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Напрыклад, у сказе Шмат прыгожых месцаў ёсць на свеце пры дапамозе назоўніка на выражаюцца прасторавыя адносіны паміж назоўнікам свеце ў М.скл і дзеясловам ёсць: ёсць (дзе?) на свеце.

Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, яны не з’яўляюцца членамі сказа. Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.

Вучні самастойна перачытваюць тэарэтычны матэрыял падручніка.

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу.

Настаўнік: Звернемся да практыкавання 245. Прачытаем тэкст, вызначым яго стыль і тып, падбярэм загаловак. Выпішам з тэксту 5 словазлучэнняў з прыназоўнікамі (на выбар). Вызначым, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца галоўнае і залежнае словы і ў састаў якого члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

Вучні выконваюць самастойна, а потым разам з настаўнікам правяраюць.

Тып тэксту – апавяданне, стыль – мастацкі.

Магчымыя загалоўкі: “Куцця”, “Святочная вячэра”, “Салодкія ўспаміны”.

Прайшоў (дз) як? у (прын) размовах(наз);

Жывуць (дз) дзе? ля (прын) возера (наз);

Запрошаныя (дзеепрым) з кім? з (прын) жонкамі (наз);

Прыехалі (дз) куды? да (прын) дзядзькі (наз);

Ежу (наз) якую? з (прын)мёдам (наз).

Замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік: Давайце зачытаем верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”(Ляжыць на партах).

З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —

Неразарваная веквечна павуціна:

Зямля мяне галубіць, як вернага сына,

А сонца мне душу не кідае туліць,

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць

Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:

Што роднай нівы я мільённая часціна,

Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.

Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,

Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,

Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.

I калі здзекуецца нада мною хтосьці —

Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,

Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.

Скажыце, якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

Давайце знойдзем усе прыназоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым тэксце. Што мы можам сказаць пра іх?

І так, як вы ўжо зразумелі, прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць пры ім ( пры назоўніку).

Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога.

Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.

Настаўнік: практыкаванне 246. Прачытаем тэкст, вызначым яго тып і стыль. А зараз выпішам сказ з аднароднымі членамі, графічна абазначым іх.

Стыль тэксту публіцыстычны, тып – разважанне.

Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае.

Настаўнік: Я зачытваю вам словазлучэнні, вы ўважліва іх слухаеце. Калі вы адчуваеце, што словазлучэнне лішняе і не падыходзіць да нашай тэмы – пляскаеце ў далоні. Лішнімі для нас з’яўляюцца тыя словазлучэнні, якія не маюць у сваім складзе прыназоўніка. Дамовіліся?

Адносіцца да азёр, на паўднёвым усходзе, выцякае з возера, выцякае рэчка, рабіла на полі, плошча яго , работа з дрэвам, вялікае возера , прабіраецца ў раку, багатая і чыстая ,сукенка з шоўку,сустрэцца ў нядзелю, зарастаюць раслінамі, сухі і вясёлы , ёсць на свеце, з’явіцца па просьбе, спазніцца па прычыне.

Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

Што новага вы даведаліся пра прыназоўнікі?

Што для вас было самым цікавым на ўроку?

Якое заданне здалося самым цяжкім?

На дошцы ў нас намалявана піраміда з трыма ўзроўнямі.

3 узровень: урок прайшоў удала. Я актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова. Я вельмі задаволены сабой.

2 узровень: сёння на ўроку не ўсе заданні апынуліся такімі ўжо і лёгкімі. Мне было цяжка, але я справіўся. Я цалкам задаволены сабой.

1 узровень: заданні на ўроку былі занадта цяжкімі. Мне патрэбна дапамога.

Дык колькі ж з нас апынуліся на вяршыні?

Дамашняе заданне, інструктаж па яго выкананні.

§ 33, практыкаванне 248. Дома вы павінны спачатку вызначыць стыль тэксту, асноўную думку. Затым выпісаць з тэксту словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка, выканаць іх разбор. Абазначыць галоўнае слова, паставіць пытанне да залежнага, вызначыць склон.

Источник

Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

Тэма «Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў»

прыназоўнікі з тымі словамі, з якімі яны ўжываюцца: ад лесу, са школы, у хаце, каля ракі, на печы, перад вёскай, для ўсіх, вакол дарогі;

словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так; а таксама ў словазлучэннях, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і пад.;

часціцы бы (б), жа (ж): прыйшоў бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж; што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што і пад.

прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, наконт, накшталт, звыш;

прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і якія з’яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрач, уперад, уперадзе, услед (услед за цягніком);

злучнікі, якія з’яўляюцца вынікам зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі, пастолькі (у адрозненне ад спалучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: паволі рабіў, затое грунтоўна – за што ўзяў, за тое і аддаў); злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб і інш.

3. Праз злучок пішуцца:

складаныя прыназоўнікі: з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над, па-за;

часціца -такі ў словах усё-такі, зусім-такі, так-такі, зноў-такі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: прыйшоў-такі (ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такі думае прыехаць); часціца то з дзеясловамі і займеннікамі: сказаць-то ён сказаў; ён-то прыехаў, яны-то пабачылі.

1. Запішыце спалучэнні разам, праз злучок ці асобна.

Паказалася (з) паміж хмар сонца, прыйшлі (у) след за намі, усё (ж) такі прыехаў, спытаў (на) конт тавара, толькі (што) аб’явілі, з’еў (бы) чаго (небудзь), зноў (такі) пасварыліся, як (жа) нам быць, (па) над лесам, (на) вошта хвалявацца, зайсці (то) ён зайшоў, (як) быццам чакаў, чаму (ж) не весяліцца.

2. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс слоў.

1. Не на людзях (жа) слёзы пускаць Міколк. яму (ж) трына..цаць год, ён (жа) мужчына (М. Лынькоў). 2. Надзя гаварыла так, ні (бы) ён, Васіль, быў яе братам ці якім(?)небудзь блі..кім ч..лавекам (І. Навуменка). 3. Калі (сь) была тут смалярня (Я. Колас). 4. Міколка бачыў ужо з(?)за плот.. старую грушу на сваім двары (М. Лынькоў). 5. Ён не здолеў (бы) ра..тлумачыць ні с..бе сам..му, ні каму іншаму, што з ім здарылася такое – ні(?)быта яго маланкай апаліла (А. Васілевіч).

3. Складзіце і запішыце сказы з ніжэйпрыведзенымі словамі і спалучэннямі слоў.

Прытым – пры тым, затое – за тое, зусім – з усім, паколькі – па колькі.

4. Запішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Стары бабёр выправіўся ў дарогу цёмначы. Толькі (не) дзе далёка (на) ўсходзе крыху абазначылася светлас(?)ць (на) небе, але была яшчэ ноч, кароткая, летняя. (Над) вадою с..лаўся туманок, рэ..кі, празрысты. Бабёр ціха вы..шаў (з) пад вады (не) далёка (ад) свае хаткі, доўга прыслухоўваўся, (па) волі падгрэбваючы (да) (не) вялікага астраўка.

Тэма «Лексічныя і фразеалагічныя нормы»

Слова з’яўляецца асноўнай адзінкай мовы. З дапамогай слоў мы называем усю разнастайнасць з’яў і прадметаў навакольнага асяроддзя, іх прыметы, дзеянні, стан. Ад дакладнасці ўжывання слоў у маўленні залежыць правільная перадача інфармацыі і ўзаемаразуменне паміж слухачамі (чытачамі). Недакладна выкарыстанае слова (фразеалагізм) вядзе да няправільнага ўспрымання зместу, скажае сэнс выказвання, дэзынфармуе чытача ці слухача.

Лексічныя нормы характарызуюцца тым, што яны адносна свабодныя. Так, у мастацкім стылі могуць ужывацца, калі гэтага вымагае сітуацыя маўлення, дыялектныя, прастамоўныя, нават жаргонныя словы, якія недапушчальны ў навуковым і афіцыйным стылях. Не з’яўляецца парушэннем нормы выкарыстанне прастамоўнай лексікі ў гутарковым стылі, бо яна не супярэчыць нязмушаным абставінам маўлення. Выбар слова нярэдка абумоўлены не нормай, а мэтазгоднасцю. Можна сказаць, што лексічная норма – гэта правільна выбранае і да месца выкарыстанае слова ў яго агульнавядомым значэнні. Няправільны выбар слова і яго ўжыванне з неўласцівым значэннем прыводзяць да ўзнікнення маўленчых (лексічных) памылак.

Фразеалагічная норма – такое ўжыванне фразеалагізмаў, якое ў гэты час прынята ў маўленчай практыцы і замацавана ў адпаведных слоўніках. У маўленчай практыцы за кожным фразеалагізмам замацавана пэўнае значэнне ці значэнні, кампанентны склад, структурная арганізацыя, лексіка-граматычная спалучальнасць са словамі ў сказе. Фразеалагічныя памылкі звязаны з ужываннем фразеалагізма не з тым значэннем, якое замацавалася за ім, з немэтазгодным ужываннем дыялектных фразеалагізмаў у аўтарскім тэксце ці ўключэннем іх у навуковыя, афіцыйныя тэксты, а таксама з парушэннем спалучальных магчымасцей фразеалагізма (ужыванне фразеалагізма не з тым дзеясловам-суправаджальнікам, які традыцыйна замацаваны за ім, напрыклад: ужыванне выразу сышліся душа ў душу замест жыць (пражыць, зажыць) душа ў душу), з парушэннем традыцыйнай формы фразеалагізма (замена аднаго кампанента іншым, пашырэнне кампанентнага складу, аб’яднанне двух фразеалагізмаў у адзін і г.д.).

1. Вызначце, якія памылкі дапушчаны пры ўжыванні слоў (ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем, парушэнне спалучальнасці слоў, няправільнае выкарыстанне запазычанай лексікі, плеаназм[1]). Выпраўце памылкі і запішыце сказы.

1. Недзе высока ў небе звінеў тоненькі галасок, як быццам нехта нябачны гуляў на флейце. 2. Высока ў небе гарыць знічка. 3. Дзеці пазіраюць на свет шырока расчыненымі вачыма. 4. Васіль з Ганнай стаялі моўчкі без слоў. 5. Дарвін быў першым заснавальнікам тэорыі ўзнікнення чалавека. 6. Потым быў шпіталь, амуніцыя адной нагі і хвіліны душэўнай слабасці. 7. На першым пасяджэнні быў прыняты і статус таварыства аматараў музыкі.

2. Запішыце сказы, выбраўшы з дужак неабходнае слова. Свой выбар абгрунтуйце.

1. Асабліва, калі ты не просты музыка, што на вечарынках ды на вяселлях (гуляе, іграе), а такі, што са сцэны выступае, якому людзі ў ладкі плешчуць (М. Гіль). 2. (Мецэнат, спонсар) Міхал Казімір Агінскі не проста збудаваў водны канал, а праклаў духоўны, творчы шлях у нашы дні (У. Ліпскі). 3. У лесе дзеці разбегліся хто куды, адшукваючы самыя прыгожыя дрэўцы – каб і стройныя былі, і з правільнай (каронай, кронай) (М. Гіль). 4. У Сяміпалацінску, напрыклад, маладыя пары завязваюць на памятным дрэве рознакаляровыя стужкі – вельмі прыгожая (традыцыя, траекторыя) (Н. Баранава).

З дакладнасцю ўжывання слоў цесна звязана ўжыванне паронімаў – слоў адной часціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з рознымі лексічнымі значэннямі: каменны і камяністы; ганаровы, ганарысты і ганарлівы.

Паколькі паронімы маюць гукавое і структурнае падабенства, то часта ў маўленні адно слова ўжываецца замест другога, што з’яўляецца прычынай маўленчых памылак. Каб іх пазбегнуць, трэба ўжываць у маўленні словы з вядомым лексічным значэннем, а пры ўзнікненні цяжкасцей неабходна звяртацца да тлумачальнага слоўніка або слоўніка паронімаў (Грабчыкаў, М. С. Слоўнік паронімаў беларускай мовы / М. С. Грабчыкаў. – Мінск, 1994; Смаршчок, М. Ф. Беларускія аднакарэнныя і сугучныя словы з рускімі адпаведнікамі : слоўнік-даведнік / М. Ф. Смаршчок, Э. І. Барысаглебская. – Мінск, 2002).

3. Растлумачце розніцу паміж значэннямі слоў. Пры неабходнасці карыстайцеся тлумачальным слоўнікам.

Грамадскі – грамадзянскі, фантазія – фантастыка, чалавечы – чалавечны, эфектны – эфектыўны, рэальны – рэалістычны, пісьменны – пісьмовы.

4. Вызначце, якія пары слоў з’яўляюцца паронімамі.

5. Складзіце словазлучэнні, падабраўшы да кожнага назоўніка прыметнік.

(Каменны, камяністы) вугаль, бераг, дарога, соль, век, глеба.

(Абагуліць, абагульніць) зямлю, маёмасць, статак, вопыт.

(Адукаваны, адукацыйны) чалавек, установа, праграма, сайт.

6. Запішыце сказы, выбраўшы з дужак слова, якое падыходзіць па сэнсе.

1. Каля гэтага моста калісьці стаяў (водны, вадзяны, вадзяністы) млын (Я. Маўр). 2. Ніякі (муляр, маляр) не кладзе ў сцяну побач з апаленай цэглай неапаленую, нетрывалую (М. Лужанін). 3. Прыводжу яе ў бальніцу, а мне кажуць, што, магчыма (апендыцыт, апендыкс) лопнуў (А. Асіпенка). 4. Калі верыць народным паданням і легендам, Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе (нетрах, недрах) скарбы (А. Бутэвіч). 5. Тут, у засені густой травы, вадзіліся гадзюкі і (зямлістыя, земляныя) жабы-рапухі (І. Чыгрынаў).

7. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні паронімаў. Выпраўце іх і запішыце сказы.

8. Прымаючы пад увагу прыведзеныя значэнні паронімаў, складзіце і запішыце з імі сказы.

1. Засушаны – высушаны, сухі; засушлівы – які суправаджаецца засухамі; у якім бываюць засухі.

2. Метэарыт – цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы; метэор – распаленае цела касмічнага паходжання, якое ярка свеціцца і хутка рухаецца ў зямной атмасферы.

3. Яшчар – 1) млекакормячае з прадаўгаватым тулавам, пакрытае рагавой луской, з невялікай галавой, доўгім хвастом і кароткімі лапамі з моцнымі кіпцюрамі; пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі; 2) устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных; яшчарка – невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрыты дробнай рагавой луской; яшчур – вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных.

9. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі-суправаджальнікамі, з якімі гэтыя фразеалагізмы ўжываюцца ў маўленні. Запішыце фразеалагізмы разам са словамі-суправаджальнікамі, вусна растлумачце сэнс фразеалагізмаў.

Источник

35. Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонамі.

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на:

невытворныя — прыназ, якія ўзніклі ў старажытную пару і ў сучаснай мове не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, пад, праз і інш;

вытворныя прыназ, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя (апрача, воддаль, наперадзе), адыменныя (за выключэннем, па лініі) і аддзеяслоўныя (дзякуючы, не лічачы) прыназоўнікі.

Паводле марфалагічнай будовы прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, якія складаюцца з аднаго слова; складаныя, утвораныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў : з-пад, і састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: на працягу, згодна з.

Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі.

Значэнне прыназоўніка змяняецца ў залежнасці ад таго, з якім склонам ён ужываецца. І наадварот, значэнне склону змяняецца ад ужывання таго ці іншага прыназоўніка.

З адным склонам ужываюцца прыназоўнікі:

з Р.: ад, да, для, дзеля, без, з-пад, каля, сярод, акрамя, апрача, замест, паводле, супроць, з-за;

з Д.: к, насуперак, адпаведна, дзякуючы;

з В.: пра, праз, скрозь, цераз, паўз;

з Т.: над, перад, па-за, па-над;

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

з Р. і Т.: паміж ( між).

З трыма склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

36. Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў. Злучнік — службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і інш.) паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Злучнік не мае лексічнага значэння, не скланяецца і не спрагаецца, не можа выступаць у ролі членаў сказа. Асобна, без самастойных слоў, ён не выкарыстоўваецца, а ўжываецца толькі ў кантэксце, дзе і выяўляецца яго значэнне.

1. Паводле паходжання падзяляюцца на:

2. Паводле структуры злучнікі бываюць простыя (складаюцца з аднаго слова) і састаўныя (у склад уваходзяць два ці некалькі слоў, якія ўтвараюць сэнсавае адзінства).

3. Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на:

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Источник

Видео

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

7 клас. Беларуская мова, Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі

7 клас. Беларуская мова, Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі

Беларуская мова 3 клас. Тема"Змяненне назоўнікаў па пытаннях"

Беларуская мова 3 клас. Тема"Змяненне назоўнікаў па пытаннях"

Правапiс прыслоўяў (7клас).

Правапiс прыслоўяў (7клас).

Стихотворение "У лукоморья" на белорусском языке.

Стихотворение "У лукоморья" на белорусском языке.

ПЕРШАДРУК | Документальный фильм | Белорусский язык

ПЕРШАДРУК | Документальный фильм | Белорусский язык

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке

Шедевр рекламы белорусского языка

Шедевр рекламы белорусского языка

Беларускі Aлфавіт | Belarusian Alphabet | World Alphabet

Беларускі Aлфавіт | Belarusian Alphabet | World Alphabet

«Паркетная армия» в деле?! Лукашенко в панике: приказ воевать! Картонную армию кинут на мясо!

«Паркетная армия» в деле?! Лукашенко в панике: приказ воевать! Картонную армию кинут на мясо!
Поделиться или сохранить к себе:
Добавить комментарий

Нажимая на кнопку "Отправить комментарий", я даю согласие на обработку персональных данных, принимаю Политику конфиденциальности и условия Пользовательского соглашения.