Публицистические тексты на белорусском языке + видео обзор

Магчыма многае са свайго мiнулага забыць, чалавечая памяць

рацыянальна, але ёсць асабiстая памяць, перадаючаяся ад бацькi да сына,

ад дзеда да ўнука напрацягу бясконцага рада пакаленняў, яна жыве ў

чалавеку з моманту яго з’яўлуння да апшняга дыхання, я бы сказаў, што

гэта i ёсць памяць роднай зямлi, складваючуюся вякамi i тысячагоддзямi.

ўсялякае чужаземная навала iмкнецца напярод усяго знiшчыць святынi памяцi

народа, сцерцi з лiка зямлi магiльнiкi, перайменаваць усё звязанае з

глубокай айчыннай гiсторыяй.

взгляд. Не случайно работа над книгой стала предметом изучения

психологов. Они выработали методику работы с книгой, которая помогает

лучше осмыслить и усвоить текст прочитанного.

Необходимо помнить, что научной, научно популярной литературы

требует настойчивости, упорства, усидчивости. Готовя уроки, вы, вероятно,

обращали внимание на то, что нередко, чтобы усвоить тот или иной текст в

учебнике, приходится читать его несколько раз, а иногда даже

конспектировать, делать выписки. Трудно понять текст какого-то параграфа

или раздела в учебнике, не зная содержания предыдущего материала.

Работать с книгой надо систематично и последовательно, а не

урывками, от случая к случаю. Вдумайтесь в слова выдающегося физиолога,

академика К.М.Быкова: «Умственный и физический труд подчинены одним и тем

же законам. Его продуктивность зависит прежде всего от постепенного

втягивания в работу. Работа рывками или частые смены одной работы на

другую вредно вредно отзываются на продуктивности как умственного, так и

. Бессистемность и беспорядочное распределение времени ведёт к

гибели всякого дела».

погляд. Не здарма праца над кнiгай стала аб’ектам вывучання псiхолагаў.

Яны распрацавалi методыку працы над кнiгай, якая дапамагае лепей

асэнсаваць i засвоiць текст прачытанага.

Неабходна памятаваць, што навуковая, навукова-папулярная лiтаратура

патрабуе настойлiвасцi, упартасцi, уседлiвасцi. Рыхтуючы урокi, вы,

верагодна, звярталi ўвагу на тое, што нярэдка, каб засвоiць той цi iншы

тэкст у падручнiку, прыходзiцца чытаць яго некалькi разоў, а iншы раз

нават канспектаваць, рабiць выпiскi. Цяжка зразумець тэкст якогасцi

параграфа цi раздзела у падручнiку, не ведая сэнсу папярэдняга матэрыяла.

Працаваць з кнiгай трэба сiстэматычна i паслядоўна, а не ўрыўкамi,

ад выпадка да выпадка. Удумайцеся ў словы выдатнага фiзiёлага, акадэмiка

К.М.Быкава: «Разумовы i фiзiчны труд падпарадкаваны адным i тым жа

законам. Яго прадуктыўнасць залежыць перш за ўсё ад паступовага ўцягвання

ў працу. Праца рыўкамi цi частые змены адной працы на iншую дрэнна

адгукаюцца на прадуктыўнасцi як разумовай, так i фiзiчнай працы.

. Бессiстэмнасць i беспарадачнае размеркаванне часу вядзе да

гiбелi ўсялякй справы».

народа, овладевающего письменностью, и каждого грамотного человека. Оно

используется во всех областях деятельности людей: в организации

производства, в науке и литературе, в массовой информации и связи, в

международных и политических отношениях, в просвещении и образовании.

учёности», так как всё начинается с обучения письму и чтению.

Возникновение письма было показателем того, что общество достигло

определённого уровня хозяйственного и политического развития: письмо

Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).

Источник

Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка

У залежнасці ад мэт і задач, якія ставяцца і вырашаюцца ў час маўленчай дзейнасці, адбываецца адбор разнастайных моўных сродкаў, утвараюцца своеасаблівыя разнавіднасці адзінай літаратурнай мовы – функцыянальныя стылі.

Тэрмін функцыянальны стыль падкрэслівае, што разнавіднасці літаратурнай мовы вылучаюцца на аснове той функцыі (а таксама ролі і мэты), якую выконвае мова ў кожным канкрэтным выпадку. Напрыклад, абмен навуковымі поглядамі, імкненне даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй рэалізуюцца ў навуковым стылі, выкрыццё пэўнай сацыяльнай праблемы адбываецца сродкамі публіцыстычнага стылю і г. д.

У залежнасці ад розных камунікацыйна-функцыянальных фактараў у беларускай літаратурнай мове вылучаюцца наступныя стылі: гутарковы (размоўны, размоўна-бытавы), публіцыстычны, навуковы, афіцыйна-справавы. Асобна падаецца мастацкі стыль, у якім могуць спалучацца элементы ўсіх стыляў, а часам нават і нелітаратурныя моўныя сродкі.

Стылі літаратурнай мовы часцей за ўсё супастаўляюцца на аснове аналізу іх лексічнага складу, бо менавіта ў лексіцы выяўляюцца найбольш істотныя адрозненні паміж імі.

Замацаванасць слоў за вызначаным функцыянальным стылем тлумачыцца тым, што ў лексічнае значэнне моўных адзінак, акрамя прадметна-лагічнага зместу, уваходзіць і эмацыйна-стылістычная афарбоўка. Напрыклад, калі правесці супастаўленне сінонімаў: твар – аблічча, недахоп – дэфіцыт, пераробка – пераўтварэнне, плакацца – наракаць, велізарны – гіганцкі, то няцяжка заўважыць, што гэтыя сінанімічныя словы адрозніваюцца не па сенсе, а сваёй стылістычнай афарбоўкай. Першыя словы кожнай пары ўжываюцца ў размоўна-бытавым, а другія – у навукова-папулярным, публіцыстычным, афіцыйна-справавым маўленні.

Мэты паведамлення, умовы, у якіх яно будзе адбывацца, прымушаюць моўцу выбіраць такую лексіку, якая з’ўляецца найбольш дзейснай, трапнай, выразнай, эфектыўнай для дасягнення пастаўленай мэты. Такім чынам, кожнаму стылю ўласціва свая сістэма моўных сродкаў. Напрыклад, такія словы, як функцыя, значымасць, гіпотэза ўласцівы мове навукі, сотка, маршрутка, электрычка, залікоўка – размоўнаму стылю, ніжэйпадпісаны, вышэйназваны, згодна з палажэннем – афіцыйна-справавому стылю, камюніке, нота пратэсту, светапогляд – публіцыстычнаму стылю.

Важна адзначыць, што межы функцыянальных стыляў рухомыя: элементы аднаго стылю могуць ужывацца ў іншым. Так, найменш пранікальным лічыцца афіцыйна-справавы стыль, а найбольш – мастацкі і публіцыстычны.

Больш падрабязна вызначальныя характарыстыкі функцыянальных стыляў апісаны ў табліцы.

Табліца 11. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы

СтыльСфера выкарыстанняМэта камунікацыіСтылёвыя рысыМоўныя сродкі
Афіцыйна-справавыканцылярская, юрыдычная, дыпламатычная сферадаць дакладныя ўказанні, паведаміць інфармацыю, рэгуляваць афіцыйныя зносіныстандартнасць, афіцыйнасць, дакладнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць ацэнакканцылярскія штампы, абстрактная лексіка, складаныя сказы
Навуковысфера навукі, тэхнікі, навучанняінфармацыйнае паведамленне, тлумачэнне з’яў, абгрунтаванне ідэйаргументаванасць, дакладнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць,безэмацыянальнасць, абстрактнасць,тэрміны, абстрактная лексіка, словы ў прамым значэнні, апавядальныя сказы
Публіцыстычнысацыяльна-палітычнаяінфармаваць, уздзейнічаць на грамадскую думкуагульназразумеласць, ацэначнасць, экспрэсіўнасцьграмадска-палітычная лексіка, метафары, рытарычныя пытанні, пабуджальныя сказы
Мастацкікультурнае, духоўнае жыццё грамадстваэмацыянальна-вобразнае, эстэтычнае ўздзеянне,вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць, індывідуальнасць творчай манеры аўтаравобразна-выяўленчыя сродкі
Гутарковыбытавыя зносіны, сяброўскія, сямейныя стасункіабмен думкамі, інфармацыяйнязмушанасць, натуральнасць, ацэначнасць, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасцібытавая лексіка, словы з ацэначным значэннем, жарганізмы

Варта адзначыць, што ва ўсіх стылях вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх грунтуецца на дадатковых, характэрных для кожнага стылю фактарах.Так, напрыклад, разнавіднасці публіцыстычнага стылю звязаны са спецыфікай сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым стылі можна вылучыць газетна-публіцыстычны, радыё- і тэлежурналісцкі, прамоўніцкі падстылі. Адметнасць навуковых стасункаў абумовіва вылучэнне ўласна навуковага, навукова-папулярнага і навукова-вучэбнага падстыляў [10] [11] . У афіцыйна-справавым стылі склаліся падстылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў: уласна заканадаўчы (юрыдычны), дыпламатычны і канцылярскі. Асаблівасці гутарковага стылю шмат у чым залежаць ад умоў камунікацыі – афіцыйнай (размоўна-афіцыйны падстыль) і неафіцыйнай (размоўна-бытавы падстыль).

4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў

Як было адзначана вышэй, межы функцыянальных стыляў не замкнутыя. Сучасныя даследчыкі заўважаюць, што сама сістэма стыляў таксама даволі гнуткая. У ёй могуць узнікаць новыя з’явы, якія афармляюцца ў стылявую разнавіднасць. Так, у функцыянальнай стылістыцы вылучаецца шэраг новых стыляў маўлення: канфесійны стыль, інтэрнэт-маўленне, стыль рэкламы.

Падставай для іх вылучэння з’яўляецца актуалізацыя або ўзнікненне такіх сфер, як рэлігійнае жыццё грамадства, інтэрнэт-прастора, піяр-тэхналогіі.

Кожнаму са стыляў уласцівы свае мэты: абслугоўваць рэлігійную сферу (канфесійны), рэалізаваць моўныя стасункі з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій (інтэрнэт-маўленне), прасоўваць прадукцыю на рынку, рабіць тавар прывабным для пакупніка (стыль рэкламы).

Аднак вылучаныя стылі пакуль што не ўключаюцца ў традыцыйную функцыянальную стылістыку. Некаторыя даследчыкі інтэрнэт-маўлення залічваюць яго да размоўнага стылю, а стыль рэкламы – да публіцыстычнага маўлення.

Разам з тым прыемна адзначыць, што ў новых стылістычных фармацыях актыўна выкарыстоўваецца беларуская мова. Гэта паказвае, што нацыянальная мова беларускага народа актыўна развіваецца, асвойвае новыя сферы функцыянавання.

4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення

Тэрмін культура маўлення мае два значэнні:

1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць);

2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [10, с. 276 ].

У паняцце культура маўлення ўключаюцца наступныя складнікі:

1) моўны кампанент (нормы літаратурнай мовы);

2) камунікацыйны кампанент;

4) эстэтычны кампанент.

Нормы літаратурнай мовы прадугледжваюць, што пры выбары моўнай адзінкі перавага павінна аддавацца найперш нарматыўнаму, замацаванаму ў слоўніках і граматыках элементу мовы (напрыклад, правільна спі´на, а не спіна′; празо´рлівец, а не празарлі′вец і інш.).

Сутнасць камунікацыйнага аспекту заключана ў выбары моўных сродкаў, патрэбных для пэўнай канкрэтнай сітуацыі маўлення (камунікацыйнай сітуацыі).У гэтым аспекце неабходна ўлічваць падзел літаратурнай мовы на функцыянальныя стылі. Калі, напрыклад, у афіцыйна-справавым стылі натуральна ўжываюцца штампы, моўныя клішэ, то заштампаванасць публіцыстычнага маўлення – недарэчнасць, паказчык дрэннага валодання гэтым стылем.

Для кожнай сферы моўных зносін, функцыянальнага стылю, жанру абавязкова трэба выбіраць найбольш мэтазгодныя, дарэчныя для іх сродкі. Напрыклад, выкарыстанне ў размоўна-гутарковай мове размоўных, жаргонных слоў адпавядае норме. З другога боку, парушэннем стылістычнай нормы навуковага тэксту можна лічыць ужыванне ў ім вобразных сродкаў мовы, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.

Істотны паказчык валодання культурай маўлення – здольнасць свабодна, у адпаведнасці з мэтай камунікацыі пераходзіць з адной функцыянальнай разнавіднасці на іншую (з аднаго стылю на другі).

Такім чынам, правілы выкарыстання адпаведных сродкаў для кожнай сферы маўленчай камунікацыі вызначаны ў стылістыцы, якая па гэтай прычыне з’яўляецца тэарэтычнай базай для культуры маўлення. Культура маўлення як галіна навукі на практыцы прымяняе рэкамендацыі, зробленыя лінгвістамі. Па гэтай прычыне адным з прыёмаў авалодання высокім узроўнем культуры маўлення з’яўляецца не толькі наследаванне гатовым узорам маўлення ў пэўных стылях, але і вывучэнне нарматыўных правілаў, парад і заўваг.

Этычны кампанент культуры маўлення звязаны з адпаведнасцю маўлення этычным нормам паводзін пэўнага народа. Гэтыя нормы, або інакш – маўленчы этыкет, у першую чаргу рэгулююць звароты на “ты” і “вы”, выбар поўнага або скарочанага імені: Гена або Генадзь Апанасавіч, выбар зваротаў тыпу спадар і грамадзянін і г.д.

Эстэтычны кампанент звязаны з замацаванымі ў грамадстве ўяўляеннямі аб тым, што прыгожа і што непрыгожа ў маўленні. Напрыклад, выказванне “У жыцці перад чалавекам паўстае шмат выпрабаванняў, таму нельга быць размазнёй” непрыгожае праз неэстэтычные спалучэнне рознастылёвых моўных сродкаў

Паколькі ў мовазнаўтсве прынята размяжоўваць паняцці “мова” (сістэмная сукупнасцть адзінак і правілы іх спалучэння) і “ маўленне” (жывы працэс гаварэння, непасрэднае выкарыстанне сістэмных адзінак пры пабудове выказвання)[11][12], то варта акрэсліць розніцу паміж культурай мовы і культурай маўлення.

Культура мовы – узровень развіцця, стан нацыянальнай мовы, пра які сведчаць творы мастацкай літаратуры, навуковыя працы, вусная народная творчасць, пераклады з/на ішныя мовы і г.д. Культура маўлення – адметная рыса асобы, здольнасць карыстацца нацыянальнай мовай згодна з нормамі. Памылкі, недакладнасці, адхіленні ад нормаў назіраюцца менавіта ў маўленні асобы, якая добра ці дрэнна валодае роднай мовай. Але па традыцыі часта гавораць “культура мовы”, маючы на ўвазе тое, што толькі мы пазначылі як “культуру маўлення”.

Такім чынам, культура маўлення – складаная комплексная галіна ведаў, якая вучыць правільна, дакладна, мэтазгодна ацэньваць, адбіраць і спалучаць моўныя сродкі, улічваючы змест, сітуацыю і сферу зносін, каб маўленне асобы было правільным, чыстым, дакладным, разнастайным і дарэчным. Тады вырашэнне пастаўленых мэт маўленчай камунікацый будзе эфектыўным.

5. Навуковае маўленне

Навуковае маўленне адпавядае навуковаму стылю мовы, які абслугоўвае сферы навукі, тэнікі, навучання і набліжаецца да афіцыйна-справавога стылю аб’ектыўнасцю, дакладнасцю, лаканічнасцю выкладу.

5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення

1. Навуковая тэматыка.

2. Маналагічны характар выказвання.

3. Строгі адбор моўных сродкаў.

4. Лагічная паслядоўнасць выказвання.

Інфармацыя павінна падавацца паслядоўна, быць несупярэчлівай. Паміж асобнымі сказамі, а таксама часткамі навуковай працы павінны быць выяўлены лагічныя сувязі.

Лагічнасць дасягаецца выкарыстаннем наступных сродкаў:

— спецыяльных канструкцый тыпу спачатку трэба азначыць, неабходна спыніцца, варта пагадзіцца, зараз звернемся, спачатку адзначым, далей дакажам і інш.;

— пабочных канструкцый (па-першае, па-другое, значыць, такім чынам);

— складаных прыназоўнікаў (з прычыны, у сувязі, у выніку, у адпаведнасці з);

— злучнікаў (злучальных слоў) і прыслоўяў: таму, пагэтаму, тады, адсюль;

— прамога парадку слоў, пры якім у сказе спачатку называецца выканаўца, а потым дзеянне (сістэма фарміруе асаблівасці, перыядычны закон дазволіў абагуліць разрозненыя факты);

5. Сцісласць у выкарыстанні моўных сродкаў пры інфармацыйнай насычанасці зместу.

У навуковым тэксце шырока выкарыстоўваюцца абрэвіятуры, умоўныя скарачэнні, формулы.

6. Аб’ектыўнасць і дакладнасць

Аб’ектыўнасць выяўляецца ў выкладанні не толькі аднаго, а некалькіх поглядаў на праблему, у адсутнасці неабгрунтаваных суб’ектыўных меркаванняў пры разглядзе навуковай з’явы. Мэта любога паведамлення ў сферы навукі – выклад новых навуковых ведаў, іх доказ. З гэтай прычыны асабістыя эмоцыі немагчымыя, а аўтарскае “я” замяняецца займеннікам “мы” для падкрэслівання аб’ектыўнага стану рэчаў, а таксама для запрашэння да сумеснага дзеяння. Шырока выкарыстоўваюцца такія канструкцыі, як: на нашу думку, на наш погляд, паводле нашых назіранняў, на думку аўтара, аўтар сцвярджае, зараз звернем увагу, разгледзім, дакажам, і г. д.

Дататковая грунтоўнасць і аб’ектыўнасць дасягаецца пры дапамозе выкарыстання дакладнай фактычнай інфармацыі – лічбы, даты, уласныя назвы і інш.

7. Доказнасць навуковага выкладу.

У навуковым выступленні, у даследаванні ўсе палажэнні і гіпотэзы павінны быць аргументаванымі. Правільнасць выказаных ідэй пацвярджаецца разнастайнымі графікамі, схемамі, дыяграмамі, формуламі, ілюстрацыямі, цытаваннем аўтарытэтных даследчыкаў са спасылкамі на іх працы. Спасылкі могуць афармляцца як цытаты (тэкст бярэцца ў двукоссе[12][13], у канцы яго ставяцца квадратныя дужкі з пазначэннем крыніцы цытаты (аўтара і яго кнігі) і нумара старонкі):

Яшчэ В. Гумбальт адзначаў, што “межы майго свету – гэта межы маёй мовы” [Гумбальт, с. 10].

Крыніца цытавання можа пазначацца паводле аўтара або нумарам, пад якім стаіць кніга ў спісе выкарыстанай літаратуры. Пры паўтарэнні размешчаных побач звестак запісваецца: Там жа, с. 243 або Тамсама, с. 243. Спасылкі на электронныя крыніцы афармляюцца таксама згодна з гэтымі прынцыпамі. Правілы афармлення спасылак і спіса літаратуры змешчаны на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь: http://www.vak.org.by.

Важна адзначыць, што навуковае маўленне не пазбаўлена вобразнасці, эмацыйнасці і ацэначнасці, якія, аднак, нельга параўнаць з адпаведнымі характарыстыкамі мастацкага ці публіцыстычнага маўлення. Своасаблівая экспрэсія навуковага маўлення найлепш рэалізуецца ў тэкстах навукова-вучэбнага і навукова-папулярнага падстыляў з мэтай зацікавіць чытача, актывізаваць увагу і разумовую дзейнасць.

Табліца 12. Некаторыя азначэнні ацэначнага характару, уласцівыя для навуковага стылю

Праблемафундаментальная, актуальная, надзённая, вострая, вядучая, невырашальная, надуманая
Пытаннепрынцыповае, спрэчнае, правамернае, важнае
Мэтагалоўная, асноўная, рэальная
Задачапершаступенная, канчатковая, карэнная, вузлавая
Напрамаквядучы, галоўны, генеральны, вырашальны, правільны, памылковы
Вывучэннеаб’ектыўнае, спецыяльнае, доўгатэрміновае, паглыбленае, інтэнсіўнае, усебаковае, дасканалае, уважлівае
Даследаваннесістэматычнае, паглыбленае, усебаковае, дэтальнае, падрабязнае, сур’ёзнае, глыбокае, актуальнае, каштоўнае
Назіранніаб’ектыўныя, дакладныя, дасканалыя, шматлікія, рэгулярныя, важныя, глыбокія, непасрэдныя
Фактагульнапрызнаны, агульнавядомы, несумненны, бясспрэчны, відавочны, пераканальны
Інфармацыядакладная, вычарпальная, поўная, падрабязная, істотная, каштоўная, карысная, неабходная, аператыўная, дастатковая

5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення

Навуковаму маўленню ўласцівы наступныя моўныя сродкі[13][14]:

1. Нейтральныя словы (ўжываюцца ва ўсіх стылях), напрыклад, характарыстыка, паветра, рухацца, адзенне, уяўляць і інш.

2. Словы ў прамым значэнні.

5. Прыметнікі у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: разліковы рахунак, знешні гандаль, фізічны закон.

6. Скарачэнні і абрэвіяцыя.

7. “Нанізванне назоўнікаў у форме роднага склону: даследаванне ядраў (р.скл.) клетак (р.скл.), вывучэнне шкалы (р.скл.) тэмператур (р.скл.), працэс ацэнкі (р.скл.) карысці (р.скл) інтэрнэт-тэхналогій (р.скл.).

8. Рэчыўныя назоўнікі ў форме множнага ліку: мінеральныя воды, белыя гліны, высокаактанавыя бензіны.

9. Прыметнікі і дзеепрыметнікі ў значэнні назоўнікаў: крывая, ламаная.

10. Паўназначныя словы ў ролі злучнікаў і прыназоўнікаў: пры дапамозе, за выключэннем, на працягу, у выпадку, у выніку, у галіне, што, калі – то.

11. Канструкцыі мадальнае слова + інфінітыў: варта разгледзець, трэба звярнуць увагу, неабходна адзначыць, нельга не заўважыць.

12. Дзеяслоўныя спалучэнні (дзеяслоў + назоўнік): аказваць уздзеянне (замест уздзейнічаць), праводзіць даследаванне (замест даследаваць).

13. Формы цяперашняга часу дзеясловаў у 3 асобе: жыве, дзейнічае, функцыянуюць. Гэта так званы “цяперашні пазачасавы”, які абазначае пастаянныя ўласцівасці рэалій, а не дзеянні, што адбываюцца ў момант гутаркі.

14 Формы дзеясловаў з няпэўна-асабовым значэннем: закон фармулюецца, правіла вызначаецца.

15. Дзеясловы незакончанага трывання (у форме 3-й асобы): вынікае, патрабуе, функцыянуе, успрымае.

16. Пасіўныя канструкцыі з творным склонам: праблема разглядаецца навукоўцамі, пытанні дакладна фармулююца даследчыкам.

17. Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

18. Састаўныя падпарадкавальныя злучнікі: нягледзячы на тое што; у сувязі з тым што, па меры таго як, дзякуючы таму што, у той час як.

19. Простыя сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, адасобленымі азначэннямі і акалічнасцямі.

20. Сказы з дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнымі зваротамі: даследуючы гэту праблему, разглядаючы падобныя факты, аналізуемая з’ява, гукаўзмацняльная трубка.

21. Устойлівыя спалучэнні тыпу на чале, пад знакам, краевугольны камень, актуальная тэма, цікавае пытанне, уяўляе навуковую каштоўнасць і г. д.

22. Пераважнае выкарыстанне апавядальных скаў.

6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення

Сярод слоў, якія выкарыстоўваюцца ў навуковым маўленні, значнае месца займаюць тэрміны – найменні для паняццяў са сферы навукі, тэхнікі і навучання.

Перш чым вызначыць асаблівасці тэрмінаў, звернем увагу на саму сукупнасць слоў беларускай мовы, якая называецца лексікай.

Источник

Видео

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

Белорусский язык | Сможет ли русский понять?

Белорусский язык? Сейчас объясню!

Белорусский язык? Сейчас объясню!

200 фраз - Белорусский - Русский

200 фраз - Белорусский - Русский

Почему в Беларуси не говорят на белорусском языке?

Почему в Беларуси не говорят на белорусском языке?

Свинка Пеппа на беларускай мове. Белорусский язык для маленьких

Свинка Пеппа на беларускай мове. Белорусский язык для маленьких

Белорусский язык - 1

Белорусский язык - 1

БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК. План подготовки к ЦТ 2021

БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК. План подготовки к ЦТ 2021

6. Тима Белорусских - Любовь по-белорусски (Моя кассета - твой первый диск)

6. Тима Белорусских - Любовь по-белорусски (Моя кассета - твой первый диск)

Белорусский язык: от Средних веков до наших дней

Белорусский язык: от Средних веков до наших дней

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке

Россияне читают (пытаются) фразы на белорусском языке
Поделиться или сохранить к себе:
Добавить комментарий

Нажимая на кнопку "Отправить комментарий", я даю согласие на обработку персональных данных, принимаю Политику конфиденциальности и условия Пользовательского соглашения.