У нескладовае в белорусском языке + видео обзор

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Правапіс ў (нескладовага)

У нескладовае в белорусском языкеГук [ў], якога няма ў рускай літаратурнай мове, адносіцца да спецыфічных гукаў беларускай фанетычнай сістэмы, а літара ў, якой абазначаецца на пісьме гэты гук, складае адметнасць графічнай сістэмы нашай мовы, хаця яна выкарыстоўваецца і ў некаторых іншых алфавітах, напрыклад дунганскім, алфа- віце азіяцкіх эскімосаў. Па характары гучання яму найболып адпавядае англійскі білабіяльны [іу]. Напісанне ў (нескладовага), як і у (складовага), заснавана ў асноўным на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

Правіла 1

Нескладовае ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

Выключэнне: траур.

У нескладовае в белорусском языке
ЗАЎВАГА 1. Квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, злучок, двукоссе знакамі прыпынку не з’яўляюцца, а таму на правапіс ў (нескладовага) не ўплываюць: жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы, фіна-ўгорскі, часопіс «Полымя» ўзнагародзілі, крыкнулі «ўра».

У нескладовае в белорусском языке
ЗАЎВАГА 2. Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае): Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (I. Гурскі).

Правіла 2

Нескладовае ў пішацца замест л пры чаргаванні [л] з [ў] толькі ў некаторых групах слоў і словаформаў:

Правіла 3

Літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

У нескладовае в белорусском языкеЗАЎВАГІ. Неабходна адрозніваць напісанні: колка (калоць) і коўка (каваць); толк (значэнне, карысць) і тоўк (таўчы).

Словы каўбаса, каўбаснік, каўбасны маюць нарматыўныя варыянты кілбаса, кілбаснік, кілбасны.

Напісанне л ці ў у прозвішчах залежыць ад традыцыі, юрыдычнага фактару, а таксама ад жадання асобы, якая носіць гэтае прозвішча, г. зн. дапускаецца напісанне Волк і Воўк, Ваўчок, Воўк-Левановіч, Ваўчэцкая і Валчэцкая, Жаўтоўскі і Жалтоўскі; Маўчанаў і Малчанаў, але: Балконскі, Валконскі, Волкаў, Талстой, Шалгуноў.

Правіла 4

Нескладовае ў пішацца замест в пры чаргаванні [в] з [ў] пасля галосных:

Правіла 5

У адрозненне ад літары л, якая захоўваецца ў многіх імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах, гук [в] у гэтай групе за невялікім выключэннем чаргуецца з [ў] і на пісьме перадаецца літарай ў (нескладовае): Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, Саўмін, Эўклід, Эўрэпід; Баляслаў, Вацлаў, Вячаслаў, Чэхаў.

Літара в захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

Источник

У нескладовае в белорусском языке

Станцыя У нескладовае

(cл. і музыка Рамана Арлова, пры удзеле Аляксандра Памідорава)

Аксамітна блакітная новая станцыя
Так заўсёды бывае. Калі ўсё пачынаецца
Час сустрэцца, мой сябра, і час развітацца
Будуць новыя лініі. На далонях і пальцах

Станцыя “У нескладовае”
Вось маршрут табе і мне
Станцыя “У нескладовае”
Мы з табой на адной вайне

Мы згубіліся недзе. Здаецца – усё страчана
Мы героі учорашніх дзён
Толькі ўсё-ткі наперадзе новая станцыя
Калі не пойдзе цягнік пад адхон

Ў, або “у нескладовае” ці “у кароткае” – унікальная літара беларускага алфавіта. Гэтую ўнікальнасць, канечне, можна аспрэчыць, паколькі дакладна такая самая літара ёсць, напрыклад, ва ўзбекскім кірылічным алфавіце. Таму адзначым, што сярод славянскіх моваў яна сапраўды адна адзіная. Гэта ўнікальнасць і была падкрэслена ў 2003 г., калі ў Полацку з’явіўся помнік літары ў.

Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара ў з’явілася ў ХІХ стагоддзі, прычым у сваім лацінкавым варыянце — ŭ. Адным з першых яе ўжыў Ян Чачот у сваёй вершаванай брашуры «Da milych mužyczkoú» (1846 г.), але ў гэтым выданні яна выглядала як u з рыскай — ú. Ў сустракаецца таксама ў тэкстах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. І толькі ў Францішка Багушэвіча яна набывае свой сучасны выгляд— ŭ (у кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja», 1891). Кірылічная літара была прапанаваная ў 1870 г. філолагам Пятром Бяссонавым, які з’яўляўся старшынёй Віленскай археаграфічнай камісіі. Яна, напрыклад, з’явілася ў вершы Аляксандра Ельскага «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння… 1895 року». І толькі дзесьці напрыканцы першага дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя літару ў пачалі ўжываць у беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.

Ці значыць гэта, што да ХІХ стагоддзя гук [ў] быў невядомы нашай мове? Канечне ж не! Гэты гук фіксуецца яшчэ ў старабеларускіх тэкстах (а таксама ў кітабах), праўда асобнай літары для яго перадачы не існавала, тады ён перадаваўся праз в, л, у, (вжо, прышовъ, вслышалшы, по узгоркохъ).

У 2010 г. былі ўведзеныя змены ў правілы беларускай арфаграфіі, якія закранулі і правапіс літары ў. Дарэчы, у выніку літара ў пачала ўжывацца часцей, чым раней.

Узгадаем, дзе, калі і пры якіх умовах сёння ў нашай мове пішацца ў.

Ў – гэта літара, якая абазначае зычны гук і пiшацца згодна з беларускiм лiтаратурным вымаўленнем толькі пасля галосных.

У Ў

У чаргуецца з у ў пачатку слова: сонца ўзыдзе, хацела ўзяць, ва ўніверсітэце. Звярніце ўвагу на тое, што пасля двукосся і злучка ў будзе ў адпаведнай пазіцыі захоўвацца, паколькі ні двукоссе, ні злучок (а таксама квадратныя дужкі) – не знакі прыпынку: супрацоўнікаў “Аліварыі” ўзнагародзілі паездкай у санаторый, жанчына-ўрач. Дарэчы, так папулярны цяпер J смайлік усё ж лічыцца знакам прыпынку і пасля яго у не скарачаецца.

У паэтычнай мове ўжыванне ў можа не адпавядаць агульнаму правілу ў выпадку, калі нясе фанетыка-інтанацыйную нагрузку, а таксама для захавання рытму і рыфмы. Напрыклад, у паэме “Курган” Янкі Купалы бачым:

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося….

В Ў

Ў можа таксама ўтварацца на месцы этымалагічнага в: грыва – грыўка, крыві – кроў, любові – любоў, Аўстрыя, Каўказ. Выключэнні складаюць геаграфічныя назвы, дзе в захоўваецца: у В’етнаме, войска В’етконга, рака Влтава.

Л Ў

Нескладовае ў таксама можа ўтварацца з этымалагічнага л у канцы слова і перад зычнымі гукамі: была быў, чытала – чытаў, поўны, коўзкі, воўк, шоўк. Але тут трэба запомніць, што л ніколі не пераходзіць у нескладовае ў:

— на канцы назоўнікаў мужчынскага роду назоўнага склону адзіночнага ліку: стол, кол;

— на канцы назоўнікаў жаночага роду роднага склону множнага ліку: школ, скал;

— у сярэдзіне слова, калі можа з’явіцца беглы галосны: галка – галак, палка — палак;

— у словах іншамоўнага паходжання кшталту салдат, балкон, Алжыр.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Устаўце патрэбную літару:

Для …ніята * для ўніята

Паводле …льтыматуму * паводле ўльтыматуму

Источник

Беларуская мова. Правапіс У складовага і нескладовага Ў.

ПРАВАПІС Ў (НЕСКЛАДОВАГА)

Гук [ў], якога няма ў рускай літаратурнай мове, адносіцца да спецыфічных гукаў беларускай фанетычнай сістэмы, а літара ў, якой абазначаецца на пісьме гэты гук, складае адметнасць графічнай сістэмы нашай мовы, хаця яна выкарыстоўваецца і ў некаторых іншых алфавітах, напрыклад дунганскім, алфа- віце азіяцкіх эскімосаў. Па характары гучання яму найболып адпавядае англійскі білабіяльны [іу]. Напісанне ў (нескладовага), як і у(складовага), заснавана ў асноўным на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

Правіла 1

Нескладовае ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

Выключэнне: траур.

ЗАЎВАГА 1. Квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, злучок, двукоссе знакамі прыпынку не з’яўляюцца, а таму на правапіс ў (нескладовага) не ўплываюць: жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы, фіна-ўгорскі, часопіс «Полымя» ўзнагародзілі, крыкнулі «ўра».

ЗАЎВАГА 2. Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае): Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (I. Гурскі).

Правіла 2

Нескладовае ў пішацца замест л пры чаргаванні [л] з [ў] толькі ў некаторых групах слоў і словаформаў:

Правіла 3

Літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

ЗАЎВАГІ. Неабходна адрозніваць напісанні: колка (калоць) і коўка (каваць); толк (значэнне, карысць) і тоўк (таўчы).

Словы каўбаса, каўбаснік, каўбасны маюць нарматыўныя варыянты кілбаса, кілбаснік, кілбасны.

Напісанне л ці ў у прозвішчах залежыць ад традыцыі, юрыдычнага фактару, а таксама ад жадання асобы, якая носіць гэтае прозвішча, г. зн. дапускаецца напісанне Волк і Воўк, Ваўчок, Воўк-Левановіч, Ваўчэцкая і Валчэцкая, Жаўтоўскі і Жалтоўскі; Маўчанаў і Малчанаў, але: Балконскі, Валконскі, Волкаў, Талстой, Шалгуноў.

Правіла 4

Нескладовае ў пішацца замест в пры чаргаванні [в] з [ў] пасля галосных:

Правіла 5

У адрозненне ад літары л, якая захоўваецца ў многіх імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах, гук [в] у гэтай групе за невялікім выключэннем чаргуецца з [ў] і на пісьме перадаецца літарай ў (нескладовае): Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, Саўмін, Эўклід, Эўрэпід; Баляслаў, Вацлаў, Вячаслаў, Чэхаў.

Літара в захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

Источник

Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме «Правапіс у,ў»

Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 5 класе

Мэты: замацаваць і паглыбіць веды вучняў аб правапісе літар у, ў; удасканальваць навыкі вымаўлення і правапісу у,ў у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання;

садзейнічаць развіццю арфаграфічнай нормы;

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 5-га класа (ч.2, 2019), карткі з заданнямі, каляровы фотаздымак “Помнік літары Ў у Полацку”

І. Арганізацыйны момант

Настаўнік. Добры дзень, паважаныя вучні! Вітаю вас на ўроку роднай мовы. Няхай гэтая сустрэча стане чарговым святам далучэння кожнага з нас да да нашай цудоўнай, мілагучнай беларускай мовы. Хочацца, каб і гэты ўрок быў для вас напоўнены радасцю ад малых адкрыццяў, якія вы рабілі на папярэдніх уроках.

ІІ. Праверка дамашняга задання

Настаўнік. Якую тэму мы вывучалі на мінулым уроку?

Што такое дзеканне і цеканне?

(Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [ д ],[ т ] з мяккімі [ дзʼ ], [ цʼ].)

У якіх словах д і т пішуцца нязменна?

(У большасці слоў іншамоўнага паходжання: студэнт, дэлегат, тыгр.)

Перад якімі суфіксамі і спалучэннямі адбываецца дзеканне і цеканне?

Выкананне задання (самастойная работа), узаемаправерка.

Змяніце кожнае слова або падбярыце аднакаранёвае так, каб на месцы д

Узор. Бало т а – бало ц істая мясцовасць

Год у наступным ______________________

гняздо у бусліным _______________________

барада на дзедавай ______________________

паварот спыніцца на ______________________

плот сядзіць на ________________________

Настаўнік. А зараз я прапаную вам паслухаць казку і вызначыць па ёй тэму і мэту нашага ўрока.

У хаце за сталом сядзелі Шпачок і Сарока. Шпачок знаёмаму ліст пісаў, з днём нараджэння яго віншаваў.

ўжываю словы “быў” і “вучоба”. У першым слове, калі ты заўважыла…

Заўважыла! – перапыніла сябра Сарока. – У слове “быў” пішам ў

нескладовае, а ў слове “вучоба” – у складовае.

Шпачок хітра прыжмурыўся.

Хоць Шпачок не любіў адказваць на пытанні, але мусіў пагадзіцца:

Так і быць. Дамовіліся.

Правільна. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных, у – пасля

зычных і знакаў прыпынку.

Сарока. – пытанне першае. Калі пішацца літара ў ( у нескладовае), калі – у (складовае)? Пытанне другое. Які гук абазначае вялікая літара У пасля галосных: галосны (складовы) ці зычны (нескладовы)? Ці перадаецаа на пісьме скарачэнне гэтай літары? Пытанне трэцяе. Ці ўплываюць на правапіс у або ў злучок і двукоссе? (Аляксей Якімовіч)

Давайце паспрабуем вызначыць тэму нашага ўрока. (Вучні

Дапоўніце запісаныя на дошцы сказы

Сёння на ўроку мы ўспомнім…

Сёння на ўроку мы даведаемся…

Сёння на ўроку мы навучымся…

(самастойная работа вучняў з правілам, адказы вучняў).

Рубрыка “Цікава ведаць”

Настаўнік. Літара ў маецца толькі ў беларускай мове. Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. У нізе помніка выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”

(Дэманстрацыя фотаздымка “Помнік літары Ў у Полацку)

У нескладовае в белорусском языке

Я жыву на Беларусі. (Рукі ўбакі.)

Сімвал Беларусі – бусел. (Махі рукамі.)

Ён гняздуе на страсе, (Тупаем нагамі.)

Жабак ловіць па расе. (Кіўкі галавой.)

Любіць ён усіх людзей, (Рукі ўперад.)

Крылы – ветразі надзей. (Махі рукамі.)

Сам лунае ў вышыні, (Рукі ўверх.)

Беражэ спакой зямлі. (Рукі ўніз.)

Чаму літара ў называецца нескладовай?

Ці заўсёды літара у складовае пішацца ў пачатку сказа, пасля зычных і

пасля знакаў прыпынку, а літара ў – пасля галосных?

Калі на канцы запазычаных слоў пішацца у складовае?

Якія спалучэнні пішуцца з літарай у складовае?

Работа з падручнікам (чытанне правіла)

Выкананне практыкавання 133

Самастойная работа па картках

Прачытайце сказы. Устаўце прапушчаную літару у або ў.

Хлопец пае__ аладак __волю. 2. Наш дом стая__ на __скраіне горада. 3.

Прадукты __ ваку__мнай __пако__цы маюць нядо__гі тэрмін захо__вання. 4. Калядо__шчыкі хадзілі па __сёй вёсцы, заходзілі __ кожн__ю хату. 5. Пасля невялікай па__зы на арэну выйшлі кло__ны. 6. Цётка __льяна ішла павай па крузе, дзядзька пайшо__ __прысядкі. 7. Паза__чора прывезлі новую мэблю, __ладкавалі __ пакоі. 8. Спектакль “Па__лінка” __ пастано__цы розных рэжысёра__, __ выкананні розных акцёра__ не адно дзесяцігоддзе жыве на сцэне Купала__скага тэатра.

Праца са слоўнікам (калекыўная)

Перакладзіце словы з рускай мовы на беларускую. З трыма словамі на выбар складзіце сказы.

Аква риум, радиус, страус, баул, учиться в университете, долгожданные каникулы, в газете «Правда» увидел.

V . Падагульненне і карэкцыя ведаў

1. Завяршыце наступныя выказванні.

1) У пачатку ўласных назваў пішацца… (… у складовае).

2) Пад націскам пішацца… ( …у складовае).

3) На канцы запазычаных слоў пішацца… (…у складовае).

5. Літара ў нескладовае пішацца пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на … (…галосны гук).

V І. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

V ІІ. Дамашняе заданне

Настаўнік. Дапоўніце сказы (запісаны на дошцы)

Сёння на ўроку мы ўспомнілі…

Сёння на ўроку мы даведаліся…

Сёння на ўроку мы навучыліся.

У нескладовае в белорусском языке

У нескладовае в белорусском языке

У нескладовае в белорусском языке

У нескладовае в белорусском языке

Номер материала: ДБ-1187900

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Подарочные сертификаты

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник

Правапіс у –ў

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных,

А) пры чаргаванні [у] з [ў]:

у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару),

у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета; але: траур;

Б) пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

В) пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы); але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у’рны, Брэсцкая у’нія, групоўка у’льтра, норма і у’зус, насілі у’нты, чулася у’ханне, ау’л, бау’л, ау’каць,

3. У захоўваецца ўвыклічніках: у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Украіне (за ўкраінцаў).

5. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, ноу-хау, Шоу, Ландау.

Суфіксы

1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць –– буксаваць, парадзіраваць –– парадаваць, візіраваць –– візаваць.

калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць.

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

3. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць –– дэмаскаваць, акупіраваць –– акупаваць, курсіраваць –– курсаваць, калькіраваць –– калькаваць, базіраваць –– базаваць.

Правапіс вялікай і малой літар

З вялікай літары пішуцца:

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Папа Рымскі. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна;

словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,

простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;

слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; але: сельсавет;

найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Усемагутны Бог, Святая Тройца, Божая (Боская) Маці, Месія;

прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць.

З малой літары пішуцца

слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), алах з ім

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Источник

Видео

Поделиться или сохранить к себе:
Технологии | AltArena.ru
Добавить комментарий

Нажимая на кнопку "Отправить комментарий", я даю согласие на обработку персональных данных, принимаю Политику конфиденциальности и условия Пользовательского соглашения.